Рэспубліка Беларусь, Гродненская вобласць, Гродненскі раён, траса М-6, 291 км
Сёння Субота, 20.04.2024
04:35 Мiнск
Аддзел браніравання belhotel.by
Гасцініца «Брузгі» размешчана непадалёк ад прапускнога пункта на беларускай тэрыторыі, дзякуючы чаму яна папулярная сярод вандроўнікаў. Гэта выдатнае месца, дзе Вы атрымаеце годны сэрвіс па прывабнай цане, а таксама адпачнеце пасля працяглай дарогі.
Нумары з гукаізаляцыяй забяспечваюць супакой і цішыню падчас начнога адпачынку. У кожным з іх усталяваны вялікі ложак з мяккім матрацам, што часам так патрэбна для якаснага сну. Санвузел індывідуальны з новай сантэхнікай і выдатнай выцяжкай.
Калі Вы згаладнееце, не трэба далёка хадзіць. Гасцінічны рэстаран з абслугоўваннем па меню прапануе вялікі выбар страў інтэрнацыянальнай кухні. Кухары – сапраўдныя майстры ў сваёй справе, гатуюць так сытна смачна, што галодным ад іх не ішоў яшчэ ніхто. На тэрыторыі ёсць гандлёвы аўтамат з напоямі.
У некалькіх хвілінах памежны пункт пропуску - Брузгі-Кузня Беластоцкая. За 15-20 хвілін можна даехаць да гарналыжнага цэнтра «Алімп», які па вартасці ацэняць аматары зімовых відаў спорту.
Таксама маецца